У Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь на плошчы каля стадыёна “Нёман” разгарнулася святочная інтэрактыўная пляцоўка Мастоўскай раённай бібліятэкі “Беларусь – мая слава, надзея і гонар”, якая сабрала жыхароў і гасцей горада розных узростаў. Гараджане з цікавасцю знаёміліся з выставай дасягненняў Мастоўскай раённай бібліятэкі.
На пляцоўцы была арганізвана серыя інтэрактыўных забаў, якія дазволілі дарослым і дзецям праявіць кемлівасць, спрыт і веды роднага краю. Яркім упрыгожваннем свята стаў казачны аквагрым.
Акрамя таго, для гасцей свята працавала сувенірная крама, дзе можна было набыць памятныя вырабы з беларускай сімволікай.
Віншуем усіх жыхароў і гасцей горада Масты са святам – Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь! Жадаем усім моцнага здароўя, дабрабыту і міру!






































6 июля, 2026
Moderator
Опубликовано в рубрике 



























