141 год таму назад, 3 лістапада 1882 года нарадзіўся народны песняр Беларусі Якуб Колас, аўтар неўміручых твораў «Новая зямля», «Міхасёвы прыгоды», «Сымон-музыка», «Дрыгва» і многіх другіх.
Жыццё і дзейнасць Якуба Коласа былі прасякнуты высакароднасцю, неабыякавасцю, грунтоўным стаўленнем да ўсяго, вернасцю прынцыпам, любоўю да роднай зямлі. Ён і сёння застаецца народным паэтам і пісьменнікам, якога помняць нашчадкі.
Прыходзьце, калі ласка, у бібліятэку за творамі Якуба Коласа.