
З мэтай фарміравання ў дзяцей інтарэсу да гісторыі сваёй краіны, сучаснай і народнай творчасці, традыцый і звычаяў беларусаў праз знаёмства з беларускай казкай, ў ДУК “Мастоўская раённая бібліятека” быў расапрацаваны праект “Беларуская казка: традыцыі і наватарства”.
У рамках праекта запланаваны наступныя мерапрыемства:
* “З рога ўсяго многа” – кніжная выстава;
* Падарожжы ў казку з Мядзведзем Міхасем;
* “Казачны свет лялек” – цыкл майстар-класаў па лялечнаму тэатру;
* “Сучасныя беларускія казкі: творы і творцы” – інфармацыйны дайджэст;
* “Сузор’е казак” – конкурс на лепшага казачніка;
* “У гасцях у казкі” – свята дзяцінства;
* “Беларуская казка розуму падказка” – казкатэрапія;
*“У казачнай краіне” – літаратурнае падарожжа;
* “Дзівосны карагод” – хіт-парад беларускай казкі;
* “Бабулін куфэрак” – квэст-гульня;
* “У госці да беларускай казкі” – бібліядворык;
* “Чароўная скрыня” – дзень батлейкі.
Вынікі праекта будуць падведзены на фестывале “Казка.ВУ”, які адбудзецца у верасне.
Мы спадзяемся, што з цягам часу наша моладзь праявіць большую зацікаўленнасць да беларускага фальклору, да народнай казкі. Для гэтага мы прапануем вярнуцца ў дзяцінства. Вядома, гэта немагчыма зрабіць у рэальнасці, але можна зрабіць віртуальна. Арганізацыя інсцэніровак, кніжных выстаў з народнымі казкамі, літаратурныя конкурсы і віктарыны змогуць павысіць цікавасць сучаснай моладзі да народных казак.