офисные услуги

Беларуская казка – жывая крынiца народнай душы

22 жнiўня ў фiлiяле “Гудзевiцкая сельская бiблiятэка” для дзяцей прайшло падарожжа ў беларускую казку “Беларуская казка ­– жывая крынiца народнай душы”. Беларускiя казкi не толькi захапляюць усiх святлом незвычайнага, неверагоднага i фантастычнага. Слухаючы казку, дзецi трапляюць у чароўны свет, дзе адбываюцца цуды, дзе дабро заўседы перамагае зло.

Атрымаўшы маршрутныя лiсты, удзельнiкi наведалi прыпынак “Казачны”, дзе адгадвалi назвы казкi па яе пачатку, затым апынулiся на прыпынку “Загадкавы”, дзе адгадвалi казачных герояў па iх характарыстыках. На прыпынку “Чароўны куфэрак” адгадвалi, якi герой згубiў предмет, з якой ён казкi. Проста i цiкава дзецi расказвалi пра сваю любiмую беларускую казку. Паглядзелi беларускую народную казку “Вол ды асёл”.

Дзецi атрымалi шмат станоўчых уражанняў, папоўнiлi скарбонку сваiх ведаў, засталiся задаволеныя ад удзелу ў мерапрыемстве i выбралi беларускiя казкi сабе для чытання дома. Мерапрыемства прайшло ў рамках праекта “Беларуская казка: традыцыi i наватарства”.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.