![](https://mostylib.by/wp-content/uploads/96-300x225.jpg)
11 верасня ў рамках інфармацыйнага тыдня “Гаворым і чытаем па-беларуску” у раённай дзіцячай бібліятэцы стартавала акцыя “Кніжныя жмуркі”. Чытачам было прапанавана ўзяць дадому адну з болей як 20 кніг беларускіх аўтараў (кніга абгорнутая ў шчыльную паперу, і чытач не бачыць, якую кнігу выбірае. У кожнай кнізе – маленькі падарунак). Удзел у акцыі прынялі каля 20 дзяцей, якія пасля прачытання кнігі павінны напісаць пра яе невялікі водгук. Пасля заканчэння акцыі “Кніжныя жмуркі” будуць вызначаны пераможцы.