офисные услуги

Ад глінянай таблічкі да друкаванай старонкі

4 верасня ў фiлiяле “Гудзевiцкая сельская iнтэграваная бiблiятэка” напярэдаднi Дня беларускага пiсьменства для вучняў 4-га класа ДУА “Гудзевiцкая сярэдняя школа” прайшой урок пiсьменства “Ад глінянай таблічкі да друкаванай старонкі”.

Дзецi здзейснiлi захапляльнае падарожжа скрозь вякi. Даведалiся аб тым, як чалавецтва крок за крокам iшло ад наскальных малюнкаў да сучасных кнiг. Падчас сустрэчы малодшыя школьнiкi пазнаёмiлiся з рознымi матэрыяламi, якiя ў старажытнасцi выкарыстоўвалi для запiсу ведаў: ад глiняных таблiчак i папiруса, да пергамента i бярозавай кары. Таксама ўсе разам абмеркавалi, якiмi кнiгi бываюць сёння, i чаму яны, як i раней, застаюцца незаменнымi спадарожнiкамi ў свеце ведаў. Удзельнiкi актыўна адказвалi на пытаннi-загадкi “Угадай матэрыял”. Затым правялi iмiтацыю глiнянай таблiчкi: паспрабавалi з дапамогай драўлянай палачкi напiсаць свае iмя на кавалачку пластылiна. Паглядзелi мультфiльм “Што такое кнiга, i як яна зьявiлася”.

У завяршэнні ўрока бiблiятэкар пажадала юным чытачам берагчы кнiгу i адносiцца да яе з павагай.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.