офисные услуги

Абласны семінар “Папулярызацыя кнігі і чытання: эфектыўныя шляхі і сучасныя падыходы”

21 мая 2025г. метадыст аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка” Вольга Коршун прыняла ўдзел ў абласным семінары “Папулярызацыя кнігі і чытання: эфектыўныя шляхі і сучасныя падыходы” ў ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Ф. Карскага”.

Сярод удзельнікаў – прадстаўнікі ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама, спецыялісты ДУ “Нацыянальная бібліятэка Беларусі” і абласной установы, загадчыкі аддзелаў маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы раённых/гарадской цэнтральнай бібліятэк рэгіёна. Падчас семінара адбыўся прафесійны дыялог аб перспектывах і ролі бібліятэчнай справы як у краіне, так і ў Прынямонні. Супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падзеляцца сваім вопытам аб навуковай дзейнасці, складання метадычных распрацовак, алічбоўкі друкаваных дакументаў і патрыятычнага выхавання па сродкам экскурсійнай дзейнасці. У другой палове дня ўдзельнікі наведалі бібліятэчныя ўстановы г. Гродна.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.