Цветы из воздушных шаровофисные услуги

Гучы, мая родная мова!

18 лютага ў філіяле “Гудзевіцкая сельская бібліятэка” прайшло свята для дзяцей “Гучы, мая родная мова!”, прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы.

Бібліятэкар Пронько Валянціна Уладзіміраўна павіншавала дзяцей са святам і пажадала, як бы не склаўся іх лёс – заўсёды ганарыцца сваімі каранямі і памятаць салодкія ноты роднай мовы. Родная мова – гэта цэлы свет, жывая памяць народа, яго душа, яго здабытак. Затым бібліятэкар расказала пра гісторыю ўзнікнення свята – Міжнароднага дня роднай мовы. Дзеці чыталі вершы беларускіх аўтараў аб роднай мове і актыўна адгадвалі загадкі.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.