Прыжки на батутеЦветы из воздушных шаровофисные услуги

І роднай мовы чуў я гукі

З 10 па 20 лютага бібліятэкі ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка” ў рамках дэкады беларускай і краязнаўчай кнігі “І роднай мовы чуў я гукі” правядуць наступныя мерапрыемствы:

15 лютага ў Мастоўскай раённай бібліятэцы будзе праведзены Дзень кнігі, у рамках якога адбудзецца абмеркаванне аповесці Андрэя Федарэнкі “Афганская шкатулка”. (13.30)

18 лютага гарадская дзіцячая бібліятэка запрашае на паэтычны вянок па творах беларускіх паэтаў “У роднай мовы – роднае каранне”. (10.00)

20 лютага Зарудаўеўская сельская бібліятэка для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Буслік” правядзе гадзіну роднай мовы “Далучыцца да роднага слова”. (18.00)

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий