Цветы из воздушных шаровофисные услуги

Я люблю чытаць!

1 верасня супрацоўнікамі Мастоўскай раённай бібліятэкі для вучняў 10-га класа гімназіі №1 г.Масты быў праведзены вечар маладзёжных book-сімпатый “Я люблю чытаць!”, прымеркаваны да Года моладзі і да Дня ведаў. Гаворка на сустрэчы ішла пра ролю кнігі і чытання ў жыцці чалавека. Падчас мерапрыемства было праведзена міні-апытанне “Што чытае моладзь?”, якое выявіла найбольш папулярныя  кнігі сярод юнакоў і дзяўчат. Вечар маладзёжных book-сімпатый уключаў: гутарку каля выставы-рэкамендацыі “Книжный мир молодёжи”, дзякуючы якой прысутныя пазнаёміліся з самымі папулярнымі кнігамі сярод моладзі: Дж.Сэлінджэра “Над пропастью во ржи”, Р.Брэдберы “451 градус па Фаренгейту”, С.Коллінз “Голодные игры”, творамі М.Булгакава, Ф.М.Дастаеўскага, Б.Акуніна, Д.Браўна, С.Кінга, Э.М.Рэмарк і іншымі, а таксама літаратурны верыфікатар “Скажите: верите вы или нет, что…”, падчас якога вызначыліся найлепшыя знаўцы літаратуры. Мерапрыемства суправаджалася электроннай прэзентацыяй.

DSCN2231

DSCN2229

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.