Цветы из воздушных шаровПрыжки на батутеофисные услуги

У роднай мовы – роднае карэнне…

Няма ніводнага вобраза, з’явы, пачуцця,
 якіх не змагла б перадаць нам наша мова.
Яна самая звонкая, пявучая, жывая,
 непаўторная, ласкавая і самая дарагая
для кожнага беларуса…”.

                                                     Максім Танк

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды, а таксама ў  рамках дэкады беларускай і краязнаўчай кнігі, 18 лютага ў гарадской дзіцячай бібліятэцы прайшоў паэтычны вянок па творах беларускіх паэтаў “У роднай мовы – роднае карэнне…” . Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 7 “А” класа СШ №3.

Юнакі і дзяўчаты чыталі вершы У.Дубоўкі, П.Панчанкі, Л.Полазавай, А.Пысіна, складалі з частак прапанаваных слоў беларускія прыказкі, слухалі беларускія песні “Рэчанька”, “Мой родны кут…” і інш. Напрыканцы сустрэчы бібліятэкар прапанавала прысутным агляд кніг на беларускай мове.

20160218_100507

20160218_101223

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий