Цветы из воздушных шаровофисные услуги

Троіцкі Касцёл ў в. Струбніца

Струбніца Касцёл

Струбніца касцёл 2

Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне вёскі Струбніца, на высокім узгорку. Пабудаваны ў 1740 годзе з дрэва, мураваная брама і званіца – у 1856 годзе. Дэкор інтэр’ера выкананы ў 1798-1799 гг. Сцены ашаляваны і ўмацаваны вертыкальнымі сцяжкамі. Асноўны аб’ём і апсіда накрыты адным двухсхільным дахам з вальмамі над апсідай. Галоўны фасад завершаны высокім франтонам з вежачкай, інтэр’ер мае выцягнутую па падоўжанай восі кампазіцыю. Хоры з арганам адкрыты ў залу паўцыркульным праёмам. Касцёл – помнік драўлянага дойліцтва з элементамі барока.

Літаратура:

1. Архітэктура Беларусі: Энцыкл. даведнік/ Пад рэд. А.А.Воінава і інш.- Мн., 1993.- С.462
2. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць/ Пад рэд. С.В.Марцэлава і інш.- Мн.: БелСЭ, 1986.- С.254-255
3. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мастоўскага раёна/ Уклад. А.С.Сабасцян.- Мн., 2002.- С.573
4. Туристская энциклопедия Беларуси/ Под ред. И.И.Пирожника.- Мн., 2007.- С.559
5. Дыбовский,А. Католические святыни Гродненской области/ Подг. А.Дыбовский; фото [Фото костелов д.Струбница, д.Пески, д.Лунно Мостовского района]// Обозреватель.- 2007.- 8 июня.- С.24-25
6. Сабасцян,А. Храмы Мастоўшчыны// Зара над Нёманам.- 1993.- 29 мая
7. Сабасцян,А. Струбніца: Біяграфія нашай вёскі// Зара над Нёманам.- 1993.- 16 чэрв.