офисные услугиЦветы из воздушных шаров

Творчая сустрэча з Галінай Васілеўскай

   15 студзеня ў Мастоўскай раённай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча вучняў СШ №2 г.Масты з таленавітай мясцовай паэткай Галінай Васілеўскай. У рамках мерапрыемства прысутныя пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам аўтаркі, паслухалі новыя вершы ў выкананні паэткі.

Удзельнікі сустрэчы актыўна задавалі пытанні, цікавіліся творчымі планамі на будучыню, дзяліліся ўражаннямі аб прачытаных вершах Галіны Васілеўскай. Прысутныя пазнаёміліся з фотаработамі, здымкамі краявідаў родных Мастоў і Прынёманскага краю, якія зроблены Галінай Васілеўскай і прадстаўлены  на фотавыставе  ў  бібліятэцы .

DSCN3829

DSCN3841

DSCN3826

DSCN3836

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.