3 лістапада ў 140-ы юбілейны дзень нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа Мастоўская раённая бібліятэка запрасіла дзяцей з прышкольнага лагера ДУА “Сярэдняя школа № 2 г.Масты” на літаратурную імпрэзу “Спяшайцеся з паэтам стрэцца…”.
Супрацоўнікі бібліятэкі расказалі хлопчыкам і дзяўчынкам пра дзіцячыя і юнацкія гады будучага паэта, першыя спробы напісання вершаў, працу настаўнікам на Палессі і яго жаданне пасеяць зярняты народнай праўды ў чулыя душы сялянскіх дзяцей. Прагучалі вершы Я.Коласа “Восень”, “Зіма”, “Храбры певень”, апавяданне “Мурашкі” з кнігі “Другое чытанне для дзяцей беларусаў”. Дэманстраваўся відэаролік “Якуб Колас. Біяграфія”.
Напрыканцы мерапрыемства, якое адбылося ў рамках Коласаўскага тыдня на Гродзеншчыне, дзеці актыўна адказвалі на пытанні казачнай віктарыны, удзельнічалі ў гульні.