офисные услугиПрыжки на батутеЦветы из воздушных шаров

Спасти сердце можно только любовью

28 сакавіка супрацоўнікамі Мастоўскай раённай бібліятэкі было праведзена чарговае пасяджэнне літаратурна-музычнай гасцёўні “Натхненне” пад назвай “Спасти сердце можно только любовью”, прысвечанае самаму паэтычна-ўзнёсламу, дзіўнаму і чыстаму пачуццю – каханню. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 11 класа гімназіі №1 г.Масты.

Падчас сустрэчы бібліятэкары расказалі прысутным гісторыю кахання Міхаіла і Алены Булгакавых, Янкі Купалы і Паўліны Мядзёлкі, чыталі вершы паэтаў К.Бальманта, О.Мандэльштама. Вучні з цікавасцю пазнаёміліся з выставай кніг “О любви”, на якой былі прадстаўлены творы Н.Батраковай, Дж.Макнот, С.Ахерн, У.Шэкспіра, сусветная паэзія, а таксама праваслаўная літаратура. Вядучыя закранулі таксама тэму сяброўства і прапанавалі прысутным паразважаць над тым, як трэба сябраваць? Моладзь з задавальненнем удзельнічала ў гульнях: “Вставь слово”, “Мне приятно тебе сказать” і інш. Мерапрыемства суправаджала электронная прэзентацыя.

DSCN4716

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий