офисные услугиЦветы из воздушных шаровПрыжки на батуте

Свята-Ільінская царква ў в. Малыя Сцяпанішкі

1

 

Знаходзіцца на могілках. Пабудавана ў 20 ст. для адпявання памерлых, будынак драўляны. Твор народнага дойліцтва. Вырашана працяглым прамавугольным у плане аб’ёмам пад 2-схільным дахам з вальмай над апсідай, завершанай макаўкай на 4-гранным барабане. Да апсіды далучаны бакавыя разніцы, да фасада – 2-ярусная 4-гранная шатровая званіца з бакавым уваходным праёмам. Вертыкальна ашаляваныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі.

 Літаратура:

  1. Кулагін,А.М. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. Даведнік/ А.М.Кулагін.- Мн., 2007.- С.251
  2. Памяць: Гіст.-дакум. Хроніка Мастоўскага раёна/ Уклад. А.С.Сабасцян.- Мн., 2002.- С.555
  3. Сабасцян,А. Храмы Мастоўшчыны// Зара над Нёманам.- 1993.- 29 мая