офисные услугиЦветы из воздушных шаровПрыжки на батуте

Свята-Прачысценская царква ў в. Лунна

7

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі Лунна. Пабудавана ў 1886-1989 г.г. з цэглы паводле нерэалізаванага праекта храма для в.Індура, распрацаванага архітэктарам Трубнікавым. Помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Крыжова-купальны храм фарміруюць прытвор з 4-граннай шатровай званіцай, кубападобная малітоўная зала з 8-гранным светлавым барабанам, бакавыя прыдзелы, паўкруглая апсіда з бакавымі 3-граннымі рызніцамі. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў кілепадобных ліштвах, дэкарыраваны гарадковымі фрызамі. У інтэр’еры абраз 18 ст. “Укрыжаванне”.

Літаратура:

  1. Кулагін,А.М. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. Даведнік/ А.М.Кулагін.- Мн., 2007.- С.231
  2. Памяць: Гіст.-дакум. Хроніка Мастоўскага раёна/ Уклад. А.С.Сабасцян.- Мн., 2002.- С.553
  3. Баклага,Л. Званар Лунненскай царквы// Зара над Нёманам.- 1998.- 16 верас.