Цветы из воздушных шаровофисные услуги

Пусть бьется всегда, зеленое сердце природы

22 красавіка супрацоўнікамі Мастоўскай раённай бібліятэкі для вучняў 9-га класа гімназіі №1 г.Масты быў праведзены тэматычны вечар “Пусть бьется всегда, зеленое сердце природы”. Размова на сустрэчы ішла пра багацце і прыгажосць беларускай прыроды. Быў паказаны відэафільм “Дикая природа Беларуси”, які нагадаў юнакам і дзяўчатам аб тым, што прырода Беларусі – адно з самых захапляльных, дзіўных і ўнікальных відовішчаў на планеце. Мерапрыемства ўключала бібліяграфічны агляд “Чарнобыль: ад трагедыі да нашых дзён” і агляд часопіса “Родная прырода” за 2015 год пад назвай “Прыгажосць роднай зямлі”. Прысутным была прапанавана кніжная выстава “Наш дом – прырода”, а таксама пазнавальная віктарына “Лясныя таямніцы”, падчас якой вызначыліся найлепшыя знаўцы  прыроды.

DSCN1032

DSCN1054

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.