Цветы из воздушных шаровПрыжки на батутеофисные услуги

Бібліятэчны дэсант

3 лютага ў СШ №3 “высадзіўся” бібліятэчны дэсант. Для вучняў 1 “Б” класа супрацоўнікі гарадской дзіцячай бібліятэкі правялі мерапрыемства пад назвай “Природы милые напевы”. Дзеці радасна сустрэлі работнікаў бібліятэкі і цікава правялі час.

Спачатку сустрэчы маленькім чытачам былі перададзены лісты ад казачных герояў: Чырвонай шапачкі і Бураціна, мудрай савы і мядзведзя, якія прапанавалі ўдзельнікам мерапрыемства розныя заданні. Дзеці прымалі актыўны ўдзел у гульнях, конкурсах, адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны пра жывёлы і расліны. Напрыканцы мерапрыемства маленькія чытачы атрымалі пасылку з салодкімі пачастункамі ад казачных і герояў.

20160203_162100

20160203_162253

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий