Прыжки на батутеЦветы из воздушных шаровофисные услуги

Пока мы едины – мы непобедимы

4 красавіка ў Мастоўскай раённай бібліятэцы прайшло пасяджэнне літаратурна-музычнай гасцёўні “Натхненне” пад назвай “Пока мы едины – мы непобедимы”, прымеркаванае да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 10-х класаў СШ № 2.

Напачатку мерапрыемства быў прадэманстраваны відэакліп на песню «Дзве сястры». Супрацоўнікі бібліятэкі расказалі пра гісторыю стварэння Саюзнай дзяржавы, аб супрацоўніцтве Беларусі і Расіі у самых розных сферах дзейнасці. У сваім выступленні яны адзначалі, што народы Беларусі і Расіі здаўна звязваюць моцныя сувязі славянскіх традыцый, агульнасць гісторыі, культуры і духоўнасці. Пра супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй у ваеннай і ваеннатэхнічнай сферах, якое ажыццяўляецца ў інтарэсах забеспячэння ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы, расказаў Давыдзенка Анатолій Анатольевіч, начальнік групы прызыву на ваенную службу Мастоўскага раённага камісарыята. Народны ансамбль народнай песні “Ярыца” падарыў прысутным незабыўныя музычныя нумары. Была аформлена кніжная выстава «Братэрскі саюз двух народаў». Мерапрыемства суправаджалася электроннай прэзентацыяй «Беларусь и Россия – общая история и судьба».

DSCN4765

DSCN4777

DSCN4762

DSCN4794

 DSCN4799

DSCN4812

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий