Прыжки на батутеЦветы из воздушных шаровофисные услуги

Открытые дебаты “ВЫБИРАЙ. BY!”

10 верасня супрацоўнікі Мастоўскай раённай бібліятэкі прынялі ўдзел у адкрытых дэбатах “Как сохранить память о Великой Отечественной войне”, якія прайшлі ў рамках маладзёжнага праекта ГА “БРСМ” “ВЫБИРАЙ. BY!”. Для прадстаўнікоў і актыву пярвічнай арганізацыі Мастоўскай раённай арганізацыі ГА “БРСМ”, лідэраў маладзёжных аб’яднанняў бібліятэкары правялі электронны бібліяграфічны агляд кніжнай выставы-успамін “Подзвігу дарога ў вечнасць”, прымеркаваны да 70-годдзя Вялікай Перамогі.

З дапамогай электроннай прэзентацыі прысутныя змаглі пазнаёміцца з літаратурай, краязнаўчымі матэрыяламі аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Гродзенскай вобласці, Мастоўскага раёна, а таксама экспанатамі перыяду вайны, якія прадаставілі Мастоўскі музей “Лес і чалавек” і Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей. Падчас дэбатаў бібліятэкары падзяліліся вопытам правядзення букроссінга ў Мастоўскай раённай бібліятэцы. Пасля завяршэння дэбатаў кожны ўдзельнік атрымаў у падарунак сімвал рэспубліканскай акцыі ГА “БРСМ” “Наш год-наш выбар!” – чырвоны яблык, перавязаны стужачкай, стылізаванай ў колерах Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

DSCN2318

DSCN2314 - копия

DSCN2321

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий