Цветы из воздушных шаровофисные услугиПрыжки на батуте

Новости 2012

  Вынікі раённага конкурсу “Кніга ў тваім жыцці”

1 верасня завяршыўся раённага конкурсу “Кніга ў тваім жыцці”. На суд журы былі прадстаўлены літаратурныя і паэтычныя работы, а таксама творчыя работы ў наступных відах дэкаратыўнага мастацтва: жывапіс, малюнак, графіка, скульптура, бацік, вышыўка, разьба, вырабы з прыроднага матэрыялу. На выставае творчых работ удзельнікаў конкурсу было размешчана 50 работ.

Пераможцы конкурсу “Кніга ў тваім жыцці” у дарослай і дзіцячай намінацыях былі ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі. Акрамя асноўных узнагарод былі ўручаны прызы: за арыгінальнасць ідэі, за творчы падыход, за калекцыю работ, аб’яднаных агульнай тэматыкай.

Пераможцамі ў дзіцячай намінацыі сталі:

  • 1 ступень Яхімчык Кацярына (работа “Удовольствие от чтения” вышыўка крыжом)
  • 2 ступень Аматарскае аб’яднанне “Краіна талентаў” (работа “Русалочка” сюжэтная аплікацыя)
  • 3 ступень Халупа Ігар (работа “Па матывам беларусскіх казак” разьба па дрэву)
  • Заахвольчваны прыз “За творчы падыход” Рахунок Таццяна (работа міні-альбом “Книга в моей жизни”)
  • Заахвольчваны прыз “За арыгінальнасць работы” Галаўко Лізавета (работа “Емеля” вышыўка крыжом)

Пераможцамі ў дарослай намінацыі сталі:

  • 1 ступень Васілеўскі Валерый Іосіфавіч (работа “Настольная книга” разьба па дрэву)
  • 2 ступень Васілеўская Галіна Іосіфаўна (калекцыя творчых работ аб’яднаных агульнай тэмай
  • 3 ступень Хшаноўская Тамара Васільеўна (работа “Казачны домік” вышыўка крыжом)
  • Заахвольчваны прыз “За творчы падыход” Садаўнічая Алена Мікалаеўна (работы “Вясна” “Восень” па матывам твораў М.Прышвіна роспісь па дрэву)
  • Заахвольчваны прыз “За арыгінальнасць работы і тэхніку выканання” Кандратовіч Аксана Мікалаеўна (тэматычная кампазіцыя на дрэве па кнізе Януша Леона Вішнеўскага “Бікіні”)

  20– 28 верасня да Года Кнігі ў цэнтральнай раённай бібліятэцы абылося свята “Яе Вялікасць Кніга”.

Свята пачалося з адкрыцця творчай выставы чытачоў ” Кніга ў тваім жыцці”.
Выстава, з якой удзельнікаў свята пазнаёміла галоўны бібліёграф А.С.Рабецкая, аказалася прыгожай, шматжанравай, арыгінальнай і маштабнай.
Журы было нялёгка выбраць лепшыя творы.
У дзіцячай намінацыі вызначыліся Кацярына Яфімчык, аматарскае аб’яднанне са Струбніцкай бібліятэкі і Ігар Халупа. Падарункі атрымалі таксама Таццяна Рахунак і Лізавета Галаўко.
Сярод дарослых удзельнікаў выстаўкі пераможцамі і прызерамі сталі Валерый Іосіфавіч Васілеўскі, Галіна Іосіфаўна Васілеўская і Тамара Васільеўна Хшаноўская. Прызы за арыгінальнасць атрымалі Аксана Мікалаеўна Кандратовіч і Алена Мікалаеўна Садаўнічая. Прызы і граматы ўручала галоўны спецыяліст аддзела культуры райвыканкама Т.І.Стэльмах.
Удзельнікі свята запрашаюцца ў музыкальную гасцеўню.
Вядучыя Таццяна Ярашук і Майя Шчука выказалі словы вялікай павагі да добрай сяброўкі і дарадчыцы – беларускай кнігі, старажытнай і сучаснай, беларускім асветнікам і першадрукарам, а таксама словы падзякі ўсім, хто любіць чытаць. Расказ вядучых арганічна дапаўняўся музычнымі кампазіцыямі , якія падрыхтавалі выкладчыкі дзіцячай школы мастацтваў Людміла Іванаўна Касач, Наталля Уладзіміраўна Заблоцкая , Барыс Барысавіч Плішань, Лебедзева Дар’я Александраўна, Аліна Віктараўна Гайдукевіч з вучаніцай Марыяй Шчукай.
На свята “Яе Вялікасць Кніга” прыехалі паэты з Гродна Людміла Кебіч, Ала Нікіпорчык, Браніслаў Ермашкевіч.
– Пісьменнікі без чытачоў- нішто, таму мы з ахвотай адклікаемся, калі нас запрашаюць у бібліятэкі на такія сустрэсы, – выказала сваё задавальненне ад прыезду ў Масты старшыня Гродзенскай абласной пісьменніцкай арганізацыі Л.Кебіч.
– Я таксама не магла не прыехаць у Масты, – заявіла А.Нікіпорчык.- З Мастоўшчынай нейкі час цесна былі звязаны мае жыццевыя пуцявіны. Калісьці я працавала настаўніцай у Раўкоўскай школе, а пазней – у Рагозніцкай.
Паэты чыталі вершы, удзячныя слухачы падарылі ім кветкі. Зерні ведаў, культуры, пасеяныя нашымі продкамі на мастоўскай зямлі, прараслі сёння добрымі ўсходамі. Прыемна зазначыць, што і наша Мастоўшчына ўзгадавала ні адзін дзесятак творчых і таленавітых асоб, якія пішуць гісторыю краіны. Сёння, як крыштальны звон, прабіваецца строгая музыка вершаў Ірыны Данік- Навуменкі, Зінаіды Біліды, Аліны Тарарук, Галіны Васілеўскай і іншых. Свята нагадала ўсім нам, што пачаткам усяму стала слова, а потым нарадзілася кніга. І няхай свет кнігі не гасне ў нашых сэрцах.

  22 ліпеня. “Чытаем і спяваем разам” – сустрэча з Т.Дашкевіч

У рамках праекту “Добрыя кнігі” сустрэча чытачоў з паэткай, выканаўцай уласных песень, аўтарам дзіцячых вершаў і сур’ёзных біяграфічных манаграфій, пісьменніцай Таццянай Дашкевіч у раённай дзіцячай бібліятэцы была запланавана на 26 ліпеня, але была перанесена па просьбе арганізатараў на больш ранні тэрмін – 22 ліпеня.

У хораша аформленым, адмыслова да сустрэчы, гульнявым пакоі на сустрэчу сабраліся дзеці з сацыяльнага прытулку, бабулі з унукамі, маці з дзецьмі і дарослыя чытачы. Вядучая сустрэчы “Чытаем і спяваем разам” Прэдка Т.М. у зразумелай для дзяцей форме расказала аб дзяцінстве Таццяны, пазнаёміла ўсіх з яе кнігамі, якія ёсць у бібліятэцы, а потым устроіла для паэткі сюрпрыз – разам з бібліятэкарамі Серык І.П., Буцько В.Ю., Дзямешчык І.Р., Ярошук Т.З. паказала лялечнае прадстаўленне на верш аўтара “Дзве лялькі”.

Т. Дашкевіч у пачатку свайго выступлення сказала, што яе вельмі прыемна здзівіла і парадавала наша выступленне, таму што ніхто яшчэ не інсцэнаваў яе твораў.

Пачаўшы гутарку з маленькімі чытачамі аб тым, кім яны жадаюць стаць, Таццяна падкрэсліла, як важна багацце душы чалавека. Яна чытала свае вершы, распавядала гісторыі іх напісання, прадставіла сваю кнігу “Муравей идёт домой “, зачытала смешныя дзіцячыя выразы. У прамежутках паміж вершамі, узяўшы ў рукі гітару, выконвала свае песні, прыпеў якіх падхаплялі ўсе гледачы. Не толькі дзеці, але і дарослыя падчас выступлення Таццяны Дашкевіч проста заміралі і не хавалі ні ўсмешак, ні эмоцый. Апладысментамі і кветкамі дзякавалі гледачы пісьменніцу за прастату і шчырасць паэзіі, за радасную і па-сяброўску цёплую сустрэчу.

Усё жадаючыя змаглі набыць на памяць аб сустрэчы з паэткай дыскі: “Ожидание”, “Просто люблю”, кнігі з аўтографамі: ” Муравей идёт домой “, “Денежный мешок”, а дзіцячая бібліятэка атрымала іх у падарунак.

Цікавасць да творчасці Т.Дашкевіч атрымала свой працяг. 26 ліпеня ў раённую дзіцячую бібліятэку прыехалі выхаванцы нядзельнай школы пры храме Мікалая Цудатворца в.Дубна на сустрэчу з пісьменніцай, не ведаючы, што яна ўжо адбылася 22 ліпеня. Бібліятэкары пастараліся расказаць аб паэтцы як мага больш, паказалі фатаграфіі і аўдыёзапісы сустрэчы з ёй, чыталі яе вершы. Дзеці слухалі песні ў яе выкананні, запісаныя на дыску, і расчараванне, што яны не патрапілі на саму сустрэчу згладзілася, і яны засталіся задаволеныя ўбачаным.

Video is not visible, most likely your browser does not support HTML5 video



 конкурс “Лето и книга – 2012”

Районная детская библиотека объявляет конкурс «Лето и книга – 2012″ «Школьные годы чудесные», который продлится с 1 июня по 30 августа.

Дорогие ребята! Вас ждет хорошее настроение, масса читательских удовольствий, сюрпризов и время летних каникул пройдет для вас с пользой.

Победителей ждут призы!

Задания к конкурсу:

  • Посетить библиотекц за лето не менее 5 раз;
  • Прочитать15 книг;
  • Выполнить задания по темам;
  • Принести сувенирчик из кладовой лета;
  • Оформить читательский формуляр.

Условия конкурса:

  • ” Из истории школьных принадлежностей”. Когда и где были изобретены эти вещи?
    1. Скрепка
    2. Авторучка
    3. Линейка
    4. Глобус
    5. Компьютер
  • “Весёлые вопросы”
    1. Ценное человеческое качество, которое в школе притупляется.
    2. Явление природы, вполне официально избавляющее от посещения школы.
    3. Самый громкий в школе звук.
    4. Место выгула учащихся во время перемен.
    5. Страдальцы, которых вызывают к учителю за провинности их детей.
    6. Родственник “игрека”.
    7. Пункт раздачи питания.
    8. Самый болтливый человеческий орган.
  • “Приколы школьной жизни”. Опиши забавный случай, произошедший с тобой в школе.
  • Соедини автора и его произведение:
    1. Н.Носов, В.Драгунский, В.Распутин, В.Астафьев, А.Алексин, Г.Троепольский, В.Железников, Ю.Коваль.
    2. («Чучело», «Денискины рассказы», «Фотография, на которой меня нет», «Белый Бим Чёрное ухо», «Витя Малеев в школе и дома», “Приключения Васи Куролесова”, “Уроки французского”,”Мой брат играет на кларнете”

  14 чэрвеня 2012 года

Раённая дзіцячая бібліятэка запрасіла ў госці выхаванцаў ЦКНіРа на гучнае чытанне “Добрая кніжка, цудоўная кніжка”, каб пазнаёміць іх з лепшымі кніжкамі беларускіх пісьменнікаў. Яны з захапленнем слухалі іх творы, удзельнічалі ў віктарынах, конкурсах і атрымалі за актыўны ўдзел падарункі.

  1 чэрвеня 2012 года

Ах, дзяцінства! Шчаслівая пара! Уражанні ранняга дзяцінства застаюцца ў памяці на ўсё жыццё. Асаблівую яскравасць ім прыдаюць святы. Таму раённая дзіцячая бібліятэка 1 чэрвеня запрасіла да сябе ў госці на свята “В стране детства все похожи” выхаванцаў д/садка №4. Дзяцей чакала упрыгожаная яркімі шарамі зала, конкурсы, гульні, віктарыны, музыкальная і танцавальная хвілінкі, а ў канцы – падарункі і фотаздымкі на памяць. Было шмат сонечных усмешак і цудоўнага настрою, бо 1 чэрвеня сапраўды добры дзень – Дзень абароны дзяцей!

  9 мая 2012 года

Памяці тых, хто падарыў нам яснае неба і мірнае жыцце, прысвечана чарговае паседжанне літаратурна- мастацкай гасцеўні ” Натхненне”, якое прайшло пад назвай ” Этих дней не смолкнет слава». На мерапрыемства былі запрошаны вучні 10-ых класаў гімназіі. Бібліятэкары ў сваіх прамовах асабліва падкрэслі думку, что з часам цікавасць чытачоў розных узростаў да падзей вайны не слабее, а наадварот значна ўзрастае, з цікавасццю ўдзельнікі паседжання паглядзелі фільм “Великая Отечественная война: освобождение Беларуссии».

  Красавік – май. “Библиотека, книжка, я – вместе верные друзья” – экскурсіі.

Традыцыйна, у красавіку – маі, раенная дзіцячая бібліятэка праводзіць экскурсіі для першакласнікаў. У гэтым годзе экскурсіі прысвечаліся Году кнігі і праходзілі пад назвай “Библиотека, книжка, я – вместе верные друзья.” Юныя ўдзельнікі здзейснілі падарожжа па залах бібліятэкі: на абанеменце пазнаеміліся з цікавымі і прыгожымі кнігамі, у чытальнай зале –з часопісамі і энцыклапедыямі,у гульнявым пакоі – з казачнымі літаратурнымі героямі, удзельнічалі ў гульні “ДА-НЕТ”, дзе дзецям трэба было адказаць на пытанне “Што любіць кніжка?” Зацікавіла дзяцей і выстава “Да кніжных скарбаў дакрануся”, асабліва яе экспанаты (чарнільніца з гусіным пяром, гліняная таблічка і скрутак са словамі). У канцы сустрэчы кожнаму першакласніку быў уручаны чытацкі абанемент.

  Cакавiк 2012

1 марта к Международному дню борьбы с наркоманией и наркобизнесом работники ПЦПИ Мостовской ЦБ провели День информации «Дурман-трава или обманутые судьбы». На мероприятие были приглашены специалисты Мостовского центра гигиены и эпидемиологии. С подростками, присутствующими на мероприятии, говорили о проблеме наркомании, которая захлестнула молодежь и приняла угрожающий размах.

Все знают, что наркотики разрушают человека. Но почему же тогда так сложно бороться с наркоманией? Можно ли «вычислить» начинающего наркомана? Как не попасть в ловушку наркотической зависимости и внести в свою жизнь яркие краски – эти и другие вопросы обсуждали во время мероприятия.

В завершение Дня информации вниманию участников предложили посмотреть фильм «Дурь».

 Месячнік экалагічных ведаў

У красавіку у Мастоўскай ЦБ прайшоў месячнік экалагічных ведаў ” Завещано беречь нам эту землю”. У межах месячніка адбыўся тэматычны вечар ” Пусть бьется всегда зеленое сердце природы”. Вучні 9″А” класа гімназіі з цікавасццю слухалі выступленне бібліятэкараў і глядзелі фільм ” Чарнобыльскія джунглі”.

  2 красавіка 2012 года

2 красавіка цэнтральная раённая бібліятэка запрасіла вучняў 10-ых класаў гімназіі на чарговае паседжанне літаратурна-музычнай гасцёўні “Натхненне” прысвечанае Дню яднання Беларусі і Расіі ” Беларусь и Россия – мы друг другу верны”. На мерапрыемстве прысутнічаў прадстаўнік райвыканкама Храпко М.А.

  6 сакавіка 2012 года

6 сакавіка пенсіянеры і інваліды сталі ўдзельнікамі літаратурна-музычнага вечара, прысвечанага святу 8 Сакавіка ” И это время называется весна…», які адбыўся ў Мастоўскай цэнтральнай бібліятэцы.

  5 сакавіка 2012 года

Цэнтральная бібліятэка цесна супрацоўнічае з раённай арганізацыяй грамадскага аб’яднання інвалідаў па зроку ” Бел ТІЗ”.
5 сакавіка ў аддзяленні дзённага прабывання інвалідаў ГУ ” Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” адбыўся літаратурна-музычны вечар “Мы будем вечно прославлять ту женщину, чье имя – Мать!”. З асаблівай увагай удзельнікі мерапрыемства слухалі выступленнні бібліятэкараў цэнтральнай бібліятэкі, віншаванні старшыні раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання інвалідаў па зроку “БелТІЗ” Бабко Я.В. і прадстаўніка гэтай арганізацыі Худзіка В.М.

 29 сакавіка. Лялечны спектакль “Бурёнка из Маслёнкино”

У гульнявой зале раённай дзіцячай бібліятэкі ў заключны дзень Тыдня дзіцячай кнігі для ўсіх дзетак быў паказаны лялечны спектакль “Бурёнка из Маслёнкино” (па матывах аднаіменнай кнігі Н.Абрамавай). Незамыславаты сюжэт, прыгожая музыка, забаўныя персанажы, якія зусім не вызываюць страха, стварылі відовішча, якое маленькія гледачы глядзелі з вялікім задавальненнем.

  “Карусель шоу-затей”

28 сакавіка на свяце “Карусель ШОУ-затей” было весела ўсім: дзецям з аздараўленчага лагера гімназіі №1 і выхаванцам сацыяльнага прытулку. Гульні “Ха-ха”, “Кеглі”, “Жывёлы на дыскатэцы”, конкурсы “Рамашка”, “Загадкі”, інсценіроўкі – раскрылі кемлівасць, артыстызм, рухавасць удзельнікаў, а самыя, самыя – былі ўзнагароджаны памятнымі падарункамі.

 “Віват, піянерыя!”– рэтрапогляд

27 сакавіка ўдзельнікі рэтрапогляду зазірнулі ў далёкі 1922 год –узнікнення піянерскага руху. Даведаліся пра тое, што піянеры заўсёды жылі інтарэсамі сваёй краіны і свайго народа, дзялілі з ёй ўсе радасці і трывогі, а пасля выхаду на экраны мастацкага фільма “Тимур и его команда” у 1940г. (рэж. А.Разумный) – з’явіўся цэлы грамадскі рух (цімураўскія атрады) дапамогі як малодшым па ўзросту, так і пажылым людзям. Гэта адзіны ў гісторыі выпадак. Прысутным было прапанавана паглядзець гэтую кіналенту і паўдзельнічаць у абмеркаванні. Пасля прагляда фільма сучасным падлеткам дзеці 40-х і іх учынкі сталі больш зразумелымі, яны выказвалі свае погляды на пытанні: “Як вы лічыце, што цікавей фільм альбо кніга?”, “Ці сучасны гэты фільм?” і інш.

Рэтрапогляд прыблізіў далёкае мінулае і цяперашні час, адкрыў невядомыя старонкі.

Сакавік 2012г.

  Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі

“Кніга крочыць па планеце”

У кніжкіны імяніны 2012 года пад назвай “Кніга крочыць па планеце” с 23 па 31 сакавіка хлопчыкі і дзяўчынкі ўсіх школ горада змаглі пабываць на яркіх і цікавых мерапрыемствах, арганізаваных для іх раённай дзіцячай бібліятэкай сумесна з раённым цэнтрам творчасці дзяцей і моладзі, адзелам адукацыі, дзіцячай школай мастацтва і кінатэатрам.

23 сакавіка ў цэнтры развіцця творчасці дзяцей і моладзі адбылося ўрачыстае адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі і музыкі. Па статыстыцы самымі актыўнымі чытачамі ў 2011 годзе былі трэцякласнікі, яны і сталі ўдзельнікамі святочнага адкрыцця.

Ну і якое свята без падарункаў! Кожная школа і раённая дзіцячая бібліятэка узнагародзілі сваіх самых лепшых чытачоў кнігамі ў наступных намінацыях: “Люблю чытаць па-беларуску”, “Без книги хорошей я жить не могу», «С книгами знаться-ума набираться», «Книга – мой лучший друг».

Выступленне літаратурных герояў, назіранне за тым, як Бабу-Ягу не пусцілі ў кніжнае царства, гаданне цыганкі, гульні, конкурсы, – усё гэта было пазнавальна, цікава, весела і праляцела для ўдзельнікаў свята імгненна.

               Паважаныя жыхары горада Масты і Мастоўскага раёна!

Мы чакаем Вашы работы  да 1 верасня 2012 года. Работы можна прадставіць як у Мастоўскую цэнтральную бібліятэку, раённую ці гарадскую дзіцячую бібліятэку, так і ў любую сельскую бібліятэку нашага раёна.

УВАГА!!!

Запрашаем прыняць удзел у раённым конкурсе “Кніга ў тваім жыцці”. Конкурс праводзіцца з мэтай выхавання любові да кнігі, мастацкага слова, роднай мовы, а таксама развіцця літаратурных і паэтычных здольнасцей у жыхароў раёна. Падрабязна глядзі 2012 год – год кнігі. Конкурс “Кніга ў тваім жыцці”

Студзень 2012 года.

11 студзеня ў памяшканні раённага выхаваўчага цэнтра адбылася благачынная акцыя “Рождественские встречи” для дзяцей-інвалідаў і іх бацькоў, дзяцей з сацыяльна-неабароненых сямей. Такія святы, у якіх прымаюць удзел вучні нядзельнай школы і сястрычаства царквы Св.Іллі, работнікі цэнтра выхаваўчай работы і лялечны тэатр “Петрушка” дзіцячай бібліятэкі, ладзяцца ўжо сёмы год. На гэты раз гледачы былі адначасовы і удзельнікамі святочнага канцэрта, уважліва сачылі за перыпетыямі галоўнай гераіні “Бурёнки” з аднаіменнага спектакля “”Бурёнка из Маслёнкино”, з ахвотай гулялі каля ёлкі, перамагалі ў конкурсах, атрымоўвалі прызы і падарункі.

9 студзеня. “ Любіце кнігу круглы год” – экскурсія.

9 студзеня раённая дзіцячая бібліятэка запрасіла на экскурсію вучняў
першага класа СШ № 2 г.Масты . Для іх была распрацавана цэлая праграма: знаёмства з бібліятэкай, агляд лепшай дзіцячай літаратуры і перыёдыкі і пасвячэнне ў чытачы з выдачай чытацкага абанемента.

СПИД не выбирает – выбираете Вы

Да міжнароднага дня барацьбы са СНІДам правялі Дзень інфармацыі “СПИД не выбирает – выбираете Вы”. Цікавыя і адначасова сумныя факты пра бязлітаснасць гэтай хваробы распавяла памочнік-эпідэміёлаг раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Вядучая правяла з прысутнымі гульню “Мазаіка”. Чырвонай ніткай размовы былі словы “СНІД не віна, а бяда, якая можа здарыцца з кожным!”. Падлеткам былі прапанаваны пытанні, на якія яны выказвалі свае меркаванні наконт жудаснай хваробы СНІД.

Усе засталіся перакананымі, што не павінны забываць пра небяспечнасць ВІЧ, а рабіць усё магчымае, каб папярэдзіць яго распаўсюджанне.

Дзень інфармацыі завяршыўся бібліяграфічным аглядам пад назвай “Белы анёл з чорнымі крыламі”, які пазнаёміў з матэрыяламі перыядычных выданняў і кніг, што змяшчаліся ў час сустрэчы на выставе пад назвай “STOP СНІД”.