офисные услугиЦветы из воздушных шаровПрыжки на батуте

Мовы друкаванай чароўнае слова

14 верасня ў Мастоўскай раённай бібліятэцы адбылося пасяджэнне літаратурна-музычнай гасцёўні “Натхненне” пад назвай “Мовы друкаванай чароўнае слова”. Мерапрыемства адбылося ў рамках інфармацыйнага тыдня “Гаворым і чытаем па-беларуску”.

Гаворка на сустрэчы ішла пра беларускую мову, яе мілагучнасць, прыгажосць, арыгінальнасць і непаўторнасць. Прысутныя актыўна адказвалі на пытанні віктарыны “Пазнай твор па яго пачатку”, прымалі ўдзел у гульнях “Папацей, грамацей!”, “Пазнай фразеалагізм”. Дзейнічала кніжная выстава “З павагай да беларускай кнігі”.

14.09.2017 Удзельнікі пасяджэння "Мовы друкаванай чароўнае слова"

14.09.2017 Удзельнікі пасяджэння “Мовы друкаванай чароўнае слова”

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий