Цветы из воздушных шаровофисные услуги

Мерапрыемствы бібліятэк ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка” да 70-годдзя Вялікай Перамогі

З нагоды 70-годдзя святкавання Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ў бібліятэках Мастоўскага раёна былі праведзены мерапрыемствы:

8 мая ў гарадской дзіцячай бібліятэцы прайшла літаратурна-музычная гасцёўня Детство, опаленное войной”. На мерапрыемстве прысутнічалі выхаванцы сацыяльна-педагагічнага цэнтра, якія вельмі ўважліва слухалі пра пачатак вайны і Дзень Перамогі, праюных герояў Вялікай Айчыннай вайны і жудасныя здзекі над дзецьмі ў канцлагерах. Бібліятэкары і дзеці чыталі вершы ваенных гадоў, разважалі пра мір, вайну і Перамогу. Мерапрыемства суправаджалася песнямі: “Дзень Перамогі”, “Свяшчэнная вайна”, “Жураўлі”, “Дзеці вайны”. Напрыканцы сустрэчы быў паказаны музычны кліп “Если б не было войны…”.

10 мая Гудзевіцкая сельская бібліятэка – цэнтр нацыянальнай культуры запрасіла чытачоў на ўрок мужнасці “Героям Вялікай Айчыннай вайны прысвячаецца…”. Гаворка на мерапрыемстве ішла пра подзвіг нашага народа ў гады вайны. Прысутныя здзейснілі віртуальную вандроўку па месцах баявой славы, наведалі помнікі землякам-удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, якія знаходзяцца на тэрыторыі Гудзевіцкага сельскага Савета.

8 мая Дубненская сельская бібліятэка сумесна з ЦДК арганізавалі сустрэчу пакаленнняў пад назвай Салют и слава годовщине навеки памятного дня”. Супрацоўнікі бібліятэкі прынялі ўдзел у правядзенні мітынгу ля помніка землякам, палеглым у гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама разам з работнікамі ЦДК наведалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны на даму і павіншавалі літаратурна-музычнымі нумарамі і выказалі словы падзякі за Перамогу.

8 мая Лунненская сельская бібліятэка падрыхтавала і правяла ўрок мужнасці “Усім, хто спіць пад абеліскам, ты пакланіся нізка-нізка”, падчас якога вучні мясцовай школы даведаліся пра падзеі, якія адбываліся ў Лунна ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пра жорсткую расправу над 1549 вязнямі Лунненскага гета, пра трагічны лёс вёскі Княжаводцы.

6 мая ў Мілявіцкай сельскай бібліятэцы быў праведзены вусны часопіс “Сердце, слушай колокола, помни всё, не остынь…”, старонкі якога былі прысвечаны подзвігу нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, памяці вёскі Хатынь, якая назаўсёды стала сімвалам нацыянальнай трагедыі Беларусі. Удзельнікамі мерапрыемства з’яўляліся вучні Мілявіцкай СШ, якія вельмі пранікнёна чыталі вершы пра Хатынь. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Голоса войны”.

6 мая на ўрок памяці Пусть не будет войны никогда! у Правамастоўскую сельскую бібліятэку былі запрошаны вучні малодшага школьнага ўзросту. Гаворка на мерапрыемстве ішла пра асноўныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Асобная старонка мерапрыемства была прысвечана трагічнаму лёсу Хатыні і спаленым вёскам Беларусі. Дзеці прымалі актыўны ўдзел на ўроку, чыталі вершы пра вайну.

8 мая Рагозніцкая сельская бібліятэка сабрала чытачоў на гутарку “Вайна глазами трёх поколений”. На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі розных пакаленняў: старэйшага, чыё дзяцінства прыйшліся на суровыя гады вайны, падлеткі і дзеці. Гаворка на мерапрыемстве ішла пра мужнасці і гераізм абаронцаў Радзімы. Успамінамі пра сваё ваеннае дзяцінства падзялілася Сосна Ірэна Янаўна, якой у час вайны было 11 гадоў.

10 мая ў Стралецкай сельскай бібліятэцы быў арганізаваны ўрок памяці “Чтим подвиги и славу дней минувших”. На мерапрыемства была запрошана дачка ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Мотыля Івана Аляксандравіча Аляшкевіч Лілія Іванаўна, якая з задавальненнем падзялілася ўспамінамі пра свайго бацьку. Кулевіч Юлія, якая з’яўляецца актыўным чытачом бібліятэкі, расказала пра піянераў-герояў, удастоеных звання Героя Савецкага Саюза. У выкананні юных чытачоў гучалі вершы пра вайну. Напрыканцы ўрока бібліятэкар правяла віктарыну “Беларусь ваенная”.

7 мая Струбніцкая сельская бібліятэка прапанавала чытачам электронную прэзентацыю “В книжной памяти мгновения войны” па творах пісьменнікаў, якія пісалі пра вайну: Васіля Быкава, Барыса Васільева, Івана Чыгрынава. Прысутныя з дапамогай слайдаў “пагарталі” старонкі кнігі “Ніколі не забудзем”.

7 мая ў Харціцкай сельскай бібліятэцы ладзіўся бібліяграфічны агляд літаратуры “Праз лёс людзей прайшла вайна”, падчас якога бібліятэкар пазнаёміла чытачоў з кнігамі ваеннай тэматыкі.

Струбніцкая сельская бібліятэка

Струбніцкая сельская бібліятэка

Мерапрыемства ў Струбніцкай сельскай бібліятэцы

Мерапрыемства ў Струбніцкай сельскай бібліятэцы

Харціцкая сельская бібліятэка

Харціцкая сельская бібліятэка

Урок памяці ў Правамастоўскай сельскай бібліятэцы

Урок памяці ў Правамастоўскай сельскай бібліятэцы

 

Гарадская дзіцячая бібліятэка

Гарадская дзіцячая бібліятэка

Стралецкая сельская бібліятэка

Урок памяці ў Стралецкай сельскай бібліятэцы

Стралецкая сельская бібліятэка

Стралецкая сельская бібліятэка

 

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.