Прыжки на батутеЦветы из воздушных шаровофисные услуги

Мая вёска – мае землякі

Родная вёска… Якая яна? Самая прыгожая, самая жаданая… Родная вёска – гэта родны дом, каранi, матулiна песня, шчырыя i спагадлiвыя суседзi. Вялiкае багацце вёскi – гэта людзi, якiя яе праслаўляюць, робяць багатай i прыгожай.

У фiлiяле “Стралецкая сельская бiблiятэка” ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка” адбылася краязнаўчая гадзiна “Мая вёска – мае землякi”.

Удзельнiкi мерапрыемства пазнаёмiлiся з гiсторыяй развiцця аграгарадка Стральцы, што ў Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці, даведалiся пра таленавiтых людей вёскi. Пагарталі альбомы “Летапiс нашага краю”, “Аб людзях i справах нашага краю”, “Паэтэса Прынёманскага краю. Данік Ірына”, унікальны матэрыял для якіх на працягу доўгага часу збіраўся бібліятэкарам філіяла. У гэтых альбомах расказваецца пра таленавiтых людей і працаўнiкоў, якiмi славiцца вёска.

Актыўны чытач Рэгiлевiч Лiдзiя пазнаёмiла прысутных з жыццём i творчасцю Данiк Iрыны Мiкалаеўны – вядомай беларускай паэтэсы, члена Гродзенскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пiсьменнiкаў Беларусi”. Ірына Мікалаеўна доўгi час жыла i працавала ў Стральцах. Сваімі вершамi яна праславiла родны край.

Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава “Родная вёска мая…”. А завяршылася сустрэча паказам вiдэаклiпа на песню “Вёсачка мая – мая чараўнiца”.

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий