Цветы из воздушных шаровПрыжки на батутеофисные услуги

Краіна рыхтуецца да Выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

11 кастрычніка 2015 года – Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 

Напярэдадні гэтай значнай падзеі ў жыцці нашай краіны 11 верасня на базе Мастоўскай раённай бібліятэкі адбыўся раённы семінар для работнікаў бібліятэчных устаноў “Краіна рыхтуецца да Выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”.  З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнулася дырэктар ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка” Стэльмах Таццяна Іосіфаўна.

Карысную інфармацыю атрымалі ўдзельнікі семінара падчас выступлення Юшко Алега Стэфанавіча, начальніка аддзела арганізацыйна – кадравай работы Мастоўскага райвыканкама. У сваім дакладзе “Выборы – дело всех и каждого” ён расказаў пра сутнасць выбарчай кампаніі, работу выбарчых камісій, азнаёміў з правіламі правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у нашай краіне.

Аб прававой асвеце насельніцтва, фарміраванні грамадзянска-прававой культуры выбаршчыкаў як прыярытэтным накірунку дзейнасці бібліятэк паведаміла загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу Навагродская Надзея Дзянісаўна ў дакладзе “Библиотека и Выборы: грани взаимодействия”. Падчас выступлення ўдзельнікі семінара атрымалі метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі выставачнай дзейнасці бібліятэк у дапамогу выбаршчыку, а таксама правядзенню сучасных інавацыйных форм масавых мерапрыемстваў у бібліятэцы з мэтай павышэння прававой культуры насельніцтва.

Аб ролі ПЦПІ ў забеспячэнні свабоднага доступа грамадзян да прававой інфармацыі расказала галоўны бібліёграф Рабецкая Алена Станіславаўна ў дакладзе “Организация работы библиотек по правовому просвещению избирателей”.

Пакаціла Людміла Іосіфаўна, загадчыца аддзела бібліятэчнага абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі прадставіла ўдзельнікам семінара адкрыты прагляд літаратуры “Читаем. Думаем. Выбираем”, дзякуючы якому супрацоўнікі бібліятэк-філіялаў пазнаёміліся с заканадаўчымі дакументамі, кніжнымі выданнямі, матэрыяламі перыядычных выданняў, якія асвятляюць тэму Выбараў.

Напрыканцы семінара бібліятэкары атрымалі памяткі для маладых выбаршчыкаў “Идем на выборы”.

DSCN2339

DSCN2353 - копия

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий