офисные услугиЦветы из воздушных шаров

Красота, которой имя – Женщина!

11 сакавіка супрацоўнікі Мастоўскай раённай бібліятэкі чарговы раз наведалі аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мастоўскага раёна” і правялі вечар паэтычнага настрою “Красота, которой имя – Женщина!”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі інваліды па зроку Мастоўскай раённай арганізацыі ГА “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку”. Сустрэча была прысвечана вясновым святам: Міжнароднаму жаночаму дню 8 сакавіка і Сусветнаму дню паэзіі  (21 сакавіка). Вядучыя вечара ў цёплай і добразычлівай абстаноўцы вялі гаворку пра жанчыну, маці. Гучалі вершы А.С.Пушкіна, Ф.І.Цютчава, С.А.Ясеніна, М.Багдановіча пра жаночую прыгажосць, вернасць, каханне і вясну ў выкананні бібліятэкараў і ўдзельнікаў мерапрыемства на рускай, беларускай і нават украінскай мовах. Прысутным было прапанавана прыняць удзел  у віктарыне “О женщинах”, а таксама пазнаёміцца з аўдыякнігамі, на якіх змешчаны вершы сусветна вядомых аўтараў.

DSCN4502

DSCN4504

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.