
Стала добрай традыцыяй праводзіць у час вясновых канікул Тыдзень дзіцячай кнігі “Кніга крочыць па планеце”.
23 сакавіка ў Лунненскай сельскай бібліятэцы Тыдзень адкрыўся святам “Кніга—мудры дарадчык і сябра”.
У ходзе мерапрыемства дзеці даведаліся, адкуль да нас прыйшла кніга, якое значэнне кніга мае ў жыцці кожнага чалавека, як трэба паводіць сябе ў бібліятэцы, а таксама пазнаёміліся з новымі кнігамі і цікавымі матэрыяламі з часопісаў.