Цветы из воздушных шаровофисные услуги

Дзень памяці

6 мая напярэдадні святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі ў Мастоўскай раённай бібліятэцы прайшоў Дзень памяці. Ганаровымі гасцямі мерапрыемства сталі: непаўналетні вязень фашысцкіх канцлагераў Кучэўскі Міхаіл Міхайлавіч, старшыня Мастоўскага раённага савета ветэранаў Паплаўскі Мікалай Акімавіч.

У рамках Дня памяці была ўрачыста адкрыта выстава-успамін “Подзвігу дарога ў вечнасць”. Госці мерапрыемства пазнаёміліся з выданнямі, якія адлюстроўваюць усе аспекты Вялікай Айчыннай вайны: знакавыя бітвы, подзвігі народа на фронце і ў тыле, мужнасць і гераізм абаронцаў Брэсцкай крэпасці і інш. На выставе таксама былі прадстаўлены арыгінальныя экспанаты перыяду Вялікай Айчыннай вайны з фондаў ДУК “Мастоўскі музей «Лес і чалавек»”, ДУК “Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей”. Дапоўнілі выставу атрыбуты ваеннага часу, узнагароды і франтавыя лісты.

Прадоўжыў мерапрыемства агляд выставы малюнкаў навучэнцаў Мастоўскай дзіцячай школы мастацтваў “Мы толькі чулі пра вайну”, якая размясцілася ў раённай дзіцячай бібліятэцы.

Дзень памяці завяршыла пасяджэнне літаратурна-музычнай гасцёўні “Натхненне” пад назвай “Слава табе, пераможца салдат!”. Супрацоўнікі бібліятэкі расказалі гасцям пра значэнне Дня Перамогі, які застаецца свяшчэнным днём для ўсіх людзей нашай краіны, пра асноўныя этапы Вялікай Айчыннай вайны, пра вырашальныя бітвы і гераізм савецкіх салдат. Асаблівую цікавасць выклікала ў прысутных інфармацыя пра падзеі вайны на тэрыторыі Мастоўскага раёна.

Затаіўшы дыханне, са слязамі на вачах слухалі ўдзельнікі мерапрыемства расказ пра цяжкае ваеннае дзяцінства непаўналетняга вязня фашысцкіх канцлагераў Кучэўскага Міхаіла Міхайлавіча. З віншавальным словам выступілі старшыня Мастоўскага раённага савета ветэранаў Паплаўскі Мікалай Акімавіч і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мастоўскага райвыканкама Дзейкало Сяргей Сяргеевіч. Упрыгожваннем сустрэчы сталі музычныя нумары, песні ваенных гадоў у выкананні выхаванцаў ДШМ.

№7 №3 №4 №5 №6 №1 №10 №9 №8 №2

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.