“Год культуры крочыць па краіне”
ЗАЦВЯРЖДАЮ
Дырэктар ДУК “Мастоўская
раённая бібліятэка”
Т.І.Стэльмах
“_____”______________2016 г.
ПАЛАЖЭННЕ
аб раённым конкурсе на лепшае масавае мерапрыемства,
прысвечанае Году культуры ў Беларусі
“ГОД КУЛЬТУРЫ КРОЧЫЦЬ ПА КРАІНЕ”
- Агульныя палажэнні
- Раённы конкурс на лепшае масавае мерапрыемства (далей – Конкурс) праводзіцца ў рамках рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2015 года №522 “Аб аб’яўленні 2016 года Годам культуры”;
- Арганізатарам Конкурсу з’яўляецца ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка”.
- Мэты і задачы Конкурсу
- Конкурс праводзіцца з мэтай удасканалення прафесійных якасцей бібліятэкараў, развіцця іх творчых здольнасцей.
- Асноўнымі задачамі Конкурсу з’яўляюцца:
- павышэнне творчай актыўнасці бібліятэк з мэтай прапаганды культурнай спадчыны, прыцягненне ўвагі грамадства да бібліятэк;
- выяўленне прафесійных і творчых здольнасцей бібліятэкараў;
- развіццё творчага патэнцыялу спецыялістаў бібліятэк, стымуляванне іх інавацыйнай дзейнасці, умацаванне станоўчага іміджу бібліятэк раёна;
- удасканаленне навыкаў правядзення масавай работы;
- набыццё навыкаў публічнага выступлення;
- актывізацыя работы па выкарыстанні найбольш эфектыўных інавацыйных формаў і метадаў папулярызацыі беларускай літаратуры, мовы, культуры, народных традыцый, святаў, абрадаў;
- ажыццяўленне ўзаемадзеяння бібліятэк сістэмы са сродкамі масавай інфармацыі для папулярызацыі сваёй дзейнасці і асвятлення асноўных мерапрыемстваў, якія будуць праводзіцца ў Год культуры.
- Прадмет і ўдзельнікі правядзення Конкурсу
- Конкурс праводзіцца сярод бібліятэк ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка;
- Асновай для матэрыялаў прадстаўленых на Конкурс павінны паслужыць канкрэтныя мерапрыемствы і дзеянні, якія датычацца культурнага жыцця краіны.
- Умовы і тэрмін правядзення Конкурсу
- Конкурс праводзіцца з 1 студзеня 2016 года па 1 студзеня 2017 года;
- Заяўкі на ўдзел і матэрыялы прымаюцца ад бібліятэк на адрас Мастоўскай раённай бібліятэкі да 1 снежня 2016 года;
- Вынікі Конкурсу падводзяцца на пасяджэнні журы на працягу 20 дзён пасля заканчэння прыёму заявак;
- Кожная бібліятэка павінна зрабіць рэкламу сваёй дзейнасці ў Год культуры (буклеты, плакаты, артыкулы ў СМІ і на сайце ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка”);
- Маляўніча і творча аформіць сцэнарый мерапрыемства;
- З мэтай ацэнкі работы бібліятэк сістэмы ў рамках Конкурса журы будзе выязджаць на мерапрыемствы ў кожную бібліятэку.
- Крытэрыі ацэнкі
- Вызначэнне пераможцаў ажыцяўляецца па наступных крытэрыях:
- якасцьпадрыхтоўкі і правядзення мерапрыемства;
- актуальнасць тэмы мерапрыемства;
- інавацыйны падыход да выбару формы мерапрыемства;
- колькасныя і якасныя паказчыкі рэкламнай дзейнасці бібліятэк і супрацоўніцтва з СМІ;
- афармленне працы, форма і змест(з дадаткамі фотаздымкаў, буклетаў, афіш, плакатаў, сцэнарыяў,ксеракопій артыкулаў з газет і часопісаў, скрыншотаў або спасылкаў на матэрыялы, якія размешчаны на сайце).
- Вызначэнне пераможцаў ажыцяўляецца па наступных крытэрыях:
- Узнагароды Конкурсу
- Пераможцы Конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені;
- Узнагароджанне пераможцаў Конкурсу плануецца правесці на пасяджэнні Савета аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мастоўскага райвыканкама пры падвядзенні вынікаў работы ўстаноў культуры раёна за 2016 год не пазней чым 1 сакавіка 2017 года.