Прыжки на батутеофисные услугиЦветы из воздушных шаров

Гарачы след таленту: урачыстае адкрыццё Тыдня культуры Мастоўшчыны

 

9 лістапада ў літаратурна-музычнай гасцёўні “Натхненне” Мастоўскай раённай бібліятэкі адбылося ўрачыстае адкрыццё Тыдня культуры Мастоўшчыны “Культура без межаў”.

         З прывітальным словам перад прысутнымі выступіў намеснік старшыні Мастоўскага раённага выканаўчага камітэта А.С.Яраш.

         З адкрыццём Тыдня культуры Мастоўшчыны павіншаваў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мастоўскага райвыканкама С.С.Дзейкало.

         Свае музычныя нумары ўдзельнікам мерапрыемства падарыў народны калектыў народнай песні “Ярыца”.

         Дырэктар ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка” Т.І.Стэльмах прадставіла гасцей творчай сустрэчы, на якую былі запрошаны вядомыя паэты, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі: Генадзь Пашкоў, Яна Явіч, Дзмітрый Дземідовіч, Аліна Легастаева, Анатоль Зэкаў. Яны чыталі свае  вершы, адказвалі на пытанні слухачоў.

         Пра дзейнасць выдавецтва “Чатыры чвэрці”, з якім цесна супрацоўнічае  раённая бібліятэка, расказала галоўны менеджар Святлана Франко.

         Падчас мерапрыемства Генадзь Пашкоў ад імя Саюза пісьменнікаў Беларусі ўручыў дыпломы за ўклад у развіццё беларускай культуры (А.С.Ярашу, Т.У.Валчкевіч, Т.І.Стэльмах, К.В.Басінскай), а таксама падарыў бібліятэцы кнігі

Намеснік старшыні Мастоўскага райвыканкама А.С.Яраш

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы,культуры і па справах моладзі С.С.Дзейкала

Генадзь Пашкоў, першы сакратар Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт

Яна Явіч, паэтка, пісьменніца, журналіст газеты

Дзмітрый Дземідовіч,паэт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі

Аліна Легастаева, паэтка, член Саюза пісьменнікаў Беларусі

Анатоль Зэкаў, паэт, празаік,член Саюза пісьменнікаў Беларусі

Святлана Франко, менеджар выдавецтва Чатыры чвэрці

 Генадзь Пашкоў уручае дыплом Валчкевіч Т.В

DSCN2981

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий