офисные услугиЦветы из воздушных шаров

Вясёлыя арэлі

12 лістапада ў Мастоўскай раённай дзіцячай бібліятэцы ў рамках Тыдня культуры Мастоўшчыны прайшла сустрэча чытачоў малодшага школьнага ўзросту з Таццянай Сучковай, таленавітай гродзенскай пісьменніцай, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтарам выдатных вершаў і казак для дзяцей.

На пачатку мерапрыемства аўтарка прачытала цудоўны верш пра горад Масты, які закрануў усіх прысутных сваёй шчырасцю і пяшчотай. Затым Таццяна Сучкова расказала аб сваім пісьменніцкім дэбюце, які адбыўся яшчэ ў школьныя гады, цікавыя гісторыі са свайго дзяцінства, пра сваю жыццёвую дарогу і творчыя здабыткі, чытала ўласныя вершы і казкі.

Мерапрыемства прайшло ў вельмі цёплай, сяброўскай атмасферы. Дзеці былі ў захапленні ад цудоўнага выступлення Таццяны Аркадзьеўны.

Напраканцы сустрэчы Таццяна Сучкова падарыла бібліятэцы свае кнігі. Усе жадаючыя – хлапчукі і дзяўчынкі, змаглі зрабіць фота на памяць і атрымаць аўтограф пісьменніцы. Літаратурнай сустрэчай засталіся задаволены ўсе!

DSCN3110

DSCN3105
DSCN3113

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.