Прыжки на батутеЦветы из воздушных шаровофисные услуги

Встреча со сказкой

2 снежня ў гульнёвым пакоі “Зялёны востраў” раённай дзіцячай бібліятэкі для дзяцей ДУА “Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі” ладзілася гульнёвая праграма “Встреча со сказкой”, прымеркаваная да Міжнароднага дня інвалідаў.

На пачатку мерапрыемства дзяцей віталі вясёлыя клоўны, якія прапанавалі прыняць ўдзел у цікавых гульнях і конкурсах. Усе разам радаваліся і весяліліся, з задавальненнем гулялі у “Снежкі”, “Кеглі”, будавалі з кубікаў канструктара “Лега” разнастайныя фігуркі і інш.

Для ўдзельнікаў мерапрыемства была праведзена экскурсія па дзіцячай бібліятэцы, у выніку якой дзеці пазнаёміліся з рознымі кнігамі, у тым ліку творамі вядомых беларускіх аўтараў. Падчас правядзення гульнёвай праграмы супрацоўнікі раённай дзіцячай бібліятэкі падарылі прысутным часцінку дабрыні і пазітыўны настрой. Напрыканцы мерапрыемства дзеці-інваліды атрымалі падарункі.

DSCN3371

DSCN3389

DSCN3406

DSCN3414

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий