офисные услугиЦветы из воздушных шаровПрыжки на батуте

Ад першадрукара Скарыны да сучаснай беларускай кнiгi

Для кожнага жыхара Беларусi першая нядзеля верасня – асаблiвая, святочная. Менавiта ў гэты дзень у нашай рэспублiцы, пачынаючы з 1994 года, адзначаецца Свята Беларускага пiсьменства.

У фiлiяле “Гудзевiцкая сельская бiблiятэка” прайшла гадзiна гiсторыi “Ад першадрукара Скарыны да сучаснай беларускай кнiгi”. Бiблiятэкар рассказала прысутным аб тым, што кожны чалавек павiнен ведаць гiсторыю сваёй краiны, грамадства, у якiм фармiруецца сам як асоба, i, зразумела, вытокi беларускага пiсьменства.

Беларусь сёння – краiна з багатай лiтаратурнай спадчынай. Прысутныя даведалiся аб гiстарычным значэннi дзейнасцi такiх асветнiкаў, як Францыск Скарына, Еўфрасiння Полацкая, Сiмяон Полацкi, Сымон Будны.

Свята было прымеркавана да дня выхаду першай друкаванай кнiгi на тагачаснай беларускай мове – Псалтыра, выдадзенага Францыскам Скарынай 6 жнiўня 1517 года ў Празе. Францыск Скарына – выдатны беларускi першадрукар, вучоны, асветнiк i культурны дзеяч, перакладчык i пiсьменнiк эпохi Адраджэння. Дзякуючы кнiжнай выставе “Асветнiкi i захавальнiкi кнiг” удзельнiкi мерапрыемства даведалiся шмат новых i цiкавых фактаў на гэтую тэму.

Прагучалi вершы і нашых сучасных знакамiтых паэтаў: верш Мiкалая Пятровiча Iваноўскага “Пагутарым пра мову” прачытала Рэгiна Грышкевiч i верш Людмiлы Антонаўны Кебiч “Зорка Еўфрасiннi Полацкай” прачытала Iрына Труханоўская.

Вельмi прыемна, што праз стагоддзi пра родную культуру i пiсьменства прымушае нас задумацца шэраг сапраўдных патрыётаў Бацькаўшчыны: Ф. Багушэвiч, Цётка, М. Багдановіч, П. Панчанка, М. Танк, I. Мележ, У. Караткевiч, К. Чорны – знакамiтыя зоркі беларускай лiтаратуры. Гэты славуты род можна доўжыць i доўжыць. Яны ўсе пракладалi дарогу кнiзе і слову. Слова жыве, а разам з iм жывуць i кнiгi…

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий