офисные услугиЦветы из воздушных шаровПрыжки на батуте

Адзінства і гонар двух раёнаў

25 ліпеня філіял «Гудзевіцкая сельская бібліятэка» сумесна з філіялам «Рэплеўскі ДК» аг. Рэпля Ваўкавыскага раёна правялі мерапрыемства ў вёсцы Пачуйкі. Свята пад назвай «Адзінства і гонар двух раёнаў» прайшло на падворку бацькоўскай хаты вядомых, знакамітых, таленавітых людзей: Дзімітрыя і Мікалая Іваноўскіх. На падворку сабраліся аднавяскоўцы і жыхары з суседніх вёсак. Дзімітрый Пятровіч – вядомы мастак на Гарадзеншчыне. Ён напісаў каля 3-х тысяч карцін-палотнаў. Яго карціны знаходзяцца ў музеях, у тым ліку і ў Гудзевіцкім краязнаўчым музеі, у школах, у прыватных калекцыях.


На жаль Дзімітрыя Пятровіча не стала 5 снежня 2013 года, але пасля сябе ён аставіў вельмі многа карцін-палотнаў, некаторыя з іх вісяць на сценах бацькоўскай хаты і госці мелі магчымасць іх паглядзець. Мікалай Пятровіч – вядомы паэт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, пераехаў з Гродна ў бацькоўскую хату.Тут ён жыве ўжо многа гадоў, займаецца гаспадаркай, а менавіта пчоламі і піша вершы. Бібліятэкар Пронька Валянціна Уладзіміраўна расказала прысутным, што браты Іваноўскія — таксама і нашы землякі, нягледзячы на тое, што нарадзіліся ў вёсцы Пачуйкі Ваўкавыскага раёна.Мікалай Пятровіч часта бывае ў Гудзевічах. Ён прымае ўдзел у многіх мерапрыемствах, якія праходзяць у музеі, клубе, школе. Таксама ён часты госць бібліятэкі. Мікалай Пятровіч прымае ўдзел амаль ва ўсіх мерапрыемствах, якія праходзяць у бібліятэцы, чытае свае вершы, байкі, жарты. На паліцы ляжаць яго 6 кніг, якія ён падарыў бібліятэцы і якія карыстаюцца попытам у нашых чытачоў.


Бібліятэкар разам з удзельніцай аматарскага аб’яднання «Залаты ўзрост» Грышкевіч Рэгінай Мечыславаўнай паднеслі ў падарунак свайму земляку Гудзевіцкі каравай і выказалі словы ўдзячнасці вядомаму паэту і пажадалі моцнага здароўя і творчых поспехаў. Артысты з аграгарадка Рэпля прывезлі с сабой песні, якія гучалі на працягу ўсяго свята. Мікалай Пятровіч прачытаў свае новыя вершы, байкі. Пасля заканчэння свята гаспадар пачаставаў усіх духмяным чаем з мёдам.

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий