Свята-Мікалаеўская царква ў в. Пескі

3

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі Пескі. Пабудавана ў 1870 годзе з цэглы паводле праекта архітэктара Гур’ева. Помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. У аснове кампазіцыі кубападобны аб’ём малітоўнай залы, над 4-схільным дахам якога ўзведзены цыбулепадобны купал на 8-гранным барабане. Да аб’ёму далучаны паўкруглая апсіда і прамавугольная трапезная. Да фасада дабудавана 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца з макаўкай. Фасады крапаваны вуглавымі лапаткамі і аркатурнымі фрызамі, расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў кілепадобных ліштвах, арачны ўваходны праём аформлены кілепадобным парталам. У бутавую агароджу ўбудавана 3-арачная брама.

Літаратура:

  1. Кулагін,А.М. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. Даведнік/ А.М.Кулагін.- Мн., 2007.- С.319
  2. Кулагін,А.М. Эклектыка. Архітэктура Беларусі другой паловы Х1Х-пачатку ХХ ст./ А.М.Кулагін.- Мн., 2000.- С.34
  3. Памяць: Гіст.-дакум. Хроніка Мастоўскага раёна/ Уклад. А.С.Сабасцян.- Мн., 2002.- С.564.
  4. Песковская Николаевская церковь // Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 4. Гродненская область. В 2 кн. Кн. 2. / редкол. : В.В. Андриевич (гл. ред.) [и др.]. – Минск : Беларус. энцыкл. імя П. Броўкі, 2014. – С. 238.