Пецевич Анастасия Павловна

«Я нарадзілася ў простай сялянскай сям’і. Бацька мой працаваў на чыгунцы, а мама вяла гаспадарку. У нашай сям’і было 5 дзяцей. Я скончыла польскую школу. Потым паступіла ў бугалтарскую школу. Але вайна перакрэсліла ўсе мае надзеі. Мяне маладой дзяўчынай, як другую моладзь, вывезлі на прымусовыя работы ў фашыскую Германію. Я пад гнётам фашыстаў пакінула сваю родную хату і сям’ю, калі б я адмовілася, маю б сям’ю растралялі. Вязлі нас у ашалонах і прывезлі ў горад Кенігсберг. Нас пасялілі ў баракі. Застаўлялі працаваць на палетках па збору ўраджаю. Працавалі без перапынку. Калі штосьці не падабалася, білі гумамі. Прыходзілі з працы i падалі ад знемаджэння.

Праз некаторы час прыехалі баўвары. Яны жылі на хутарах і мелі свае маёнткі. Мяне забралі ў горад Штайнітэн. Хазяева аказаліся простымі, працавітымі добрымі людзьмі. Я даіла кароў, выконвала ўсю хатнюю работу. Яны с павагай адносіліся да мяне. Заробленыя мною грошы яны адпраўлялі да дому маім бацькам, каб ім было за што жыць і гадаваць маіх малодшых братоў і сясцёр. Але маю сям’ю пасцігла гора: памірае мой малодшы брат, якому было 14 гадоў. Мае бацькі гаравалі, што не стала сыночка. Ён заўсёды дапамагаў бацькам.

Пасля ўсходняй Прусіі я аказалася ў глыбіні Германіі. Хутка прыбліжаўся фронт, і мяне адправілі рыць акопы. Было страшна: часта бамбілі, людзі гіблі на вачах. Пасля я аказалася на кухне, дзе з такімі ж паланенкамі гатавалі ежу 40 немцам.

Нас вызвалілі краснаармейцы. Калі наступіла Перамога, людзі плакалі, радаваліся, абдымаліся. Якое жаданае вызваленне!

Да хаты я вярнулася праз тры месяцы. Можна было там застацца, але радзіма звала да сябе. Радасць вяртання дамоў была нядоўгай: пагібае мой бацька. Сям’я засталася без гаспадара. Усе дзеці сталі памочнікамі маці. Не дай божа, каб у жыцці сучаснай моладзі паўтарылася тое, што было у нашыя маладыя годы».

Прокрутить вверх