Далёка пойдзеш ты ці блізка, -
Усюды, край мой дарагі,
Цябе пакрылі абеліскі.
Як сімвал гора і тугі.
Як знак адданасці зямлі:
Хоць людзі леглі ў магілы,
Але свабоду збераглі.
Чакаем родных мы і блізкіх,
Гукаем іх – не йдуць яны:
Маўчаць усюды абеліскі,
Маўчаць усюды курганы.
Баліць, шчыміць Радзімы сэрца.
І кожны міг, і кожны час
Яе героі на паверцы
Стаяць жывымі сярод нас.
Аляксей Кавалевіч