Ивановский Н.  Медаль “За адвагу”

Дзявятага мая – наш дзень Перамогі.
Руплiва дзядуля падняўся на ногі.
Трымаўся за кульбу, пайшоў да камоды,
Ляжаць у шуфлядзе яго ўзнагароды.

Змакрэлi чуць вочы – Радзiме не здрадзіў.
Дрыжачай рукою ён доўга iх гладзіў.
Гады той вайны смак пакінулі горкі -
Два ордэны Славы, Чырвонае Зоркі.

У дзень Перамогі аддаў ім павагу.
Павесіў на грудзі медаль ”За адвагу".
Медаль аб'яднаў гераічныя крокі
Над страшнай пачварай,
над жудасным цмокам.

Пагнала вайна на франты шчэ падлеткам,
На сэрцы пакінула цяжкія меткі.
Масква і Каўказ, і баі Сталінграда,
Дзе кулі касілі таварышаў градам.

Ён выжыў, прайшоў праз агністае пекла,
Хоць куля не раз яго цела пасекла.
Паліта зямелька крывёю і потам.
Пратопаў салдат шмат дарог сваім ботам.

Хадой нетаропкай ідзе па сцяжыне,
А памяць салдату прыпомніць, не згіне.
І людзі паклонам звяртаюць увау:
Ваенная памяць – медаль “За адвагу”.

Вайна на планеце ўжо голасна вые.
Магільныя ямы нам бомбамі рые.
Са зброяй магутнаю крочыць парад.
Вайне не дазволім вярнуцца назад.

лістапад 2016г. Мікалай Іваноўскі

Прокрутить вверх