Ивановский Н.  Дзень Перамогі

Дзень Вялiкай Перамогі,
Хоць мінаюцца гады,
Памятаюць ад малога
Людзі, вёскі, гарады.

Боль цярпела ўся Еўропа,
Як фашыст яе паліў.
На магілы і акопы
Нам зямельку папяліў.

Беражыце памяць, людзі,
Страшнай бойкі той часы,
Беларус наш не забудзе
Партызанскія лясы.

Слёз, крыві сабраць - дык мора,
Утапіўся б злыдзень-кат.
Хай вайны нам здзекi, гора
Не вяртаюцца назад.

май 2016г. Мікалай Іваноўскі

Прокрутить вверх