Ивановский Н.  Ветэраны

Ветэраны , ветэраны,
Вораг вамі пакараны.
Франтавыя вас дарогі
Прывялі да Перамогі.

Вы душою з намі ў строі,
Вашы словы – кулі зброі
Далятаюць маладым
Праз вайны агонь і дым.

Заслужылі вы па праву
Ордэны, медалі, славу.
Большасць вас вайна пасекла,
Бо прайшлі праз смерці пекла,
Родным несла пошта з ранку
Ваш трохкутнік-пахаванку,
А калі чытаўся ліст,
Між радкамі- бомбаў свіст.

Бліндажы, акопы рылі-
Кроў і слёзы твары мылі.
Ратавалі сябра з бою,
Рызыкуючы сабою.

Палыновы смак вайны
Нам даносяць перуны.
Працай гояць болі-раны
Беларусы, ветэраны.

май 2016 г.Мікалай Іваноўскі

Прокрутить вверх