Ивановский Н.  Нам памяць не сцерці

- Чаму, дзядулька, ты сівы?
- Вярнуўся я з вайны жывы.
Калісьці чорным быў , як смоль,
Вайны сляды, душэўны боль.

Маіх гадоў тут пакаленне
Не стала немцу на калені.
Вялікі дружны наш Саюз
Фашысту быў нібыта гуз.

Калі прайшоў па Беларусі,
Ён партызаніць нас прымусіў.
Лясы тады для ўсіх, вядома,
Былі прытулкам нам і домам.

Тут немец моца лютаваў,
Ён боль і здзекі раздаваў.
Хатыняў-вёсак знішчыў шмат,
Смяртэльны быў варожы гад.

Ляжалі мокрыя ў балоте,
Праходы рэзалі ў дроце.
Чыгунку толам падрывалі.
За гэта немцы лютавалі.

На лес нам бомбы і снарады
Кідалі часта вельмі, гады.
Яшчэ памятаюць раны людзі.
Нам Перамога грэла грудзі.

Фашыст на смерць адправіў многа.
Тут кожны трэці да парога
Прыйсці не змог сюды, да хаты.
Вайна прынесла многа гора, страты.

Шмат інвалідаў і калек,
А рабства, хамства, краты, здзек,
Іх не лічылі, страшна многа,
Жывы застаўся, дзякуй Богу.

Вайна-страшэнная пачвара,
Заўжды яе чакае кара.
Навошта нішчыць душы, цела,
У пеклы кінь, каб там згарэла.

Хто развязаў вайну-заразу,
За краты ўсіх і да адказу.
Няхай пачухаюць галовы,
Чакае суд даўно суровы.

Ты передай свайму унуку:
Мы, беларусы, помнім мукі.
Вайна прынесла мноства бедаў.
Хачу, каб кожны гэта ведаў.

У Беларусі, ў кожным родзе,
Вайну запомняць на стагоддзі.

чэрвень 2015г. Мікалай Іваноўскі

Прокрутить вверх