Ивановский Н.  Помні

Народ зазнаў наш шмат пакут,
Калі фашыст ўсё нішчыў тут.
Сляды вайны ўсім знаёмы,
Мы без яе дзесятак сёмы.

Нам мала фільмаў, кніжак, ведаў,
Народ наш мужны гора зведаў.
Пытайце вы дзядуль, бабуль
Пра тых, хто не прыйшоў адтуль.

Нашчадкам перадайце болей,
Людцы цярпелі раны, болі.
Ўжо з кожным годам і хвілінай
Вайна становіцца былінай.

Знайдзіце, людзі, моц і сілы,
Наш кожны трэці лёг ў магілы.
Хадзіла смерць тут побач з горам,
Забыць такое - проста сорам.

Не трэба нам хадзіць далёка,
Вайну суседа бачыць вока.
Забыць прыгнёт і здзек такі
Народ не зможа наш вякі.

сакавік 2015г. Мікалай Іваноўскі

Прокрутить вверх