Ивановский Н.  Салдату

Святкуем разам усе мы свята.
Паднімаем келіх за салдата.
У ліхую, цяжкую хвіліну
Жыццё аддаў ён за Айчыну.

Калі начамі сны вы сніце,
Стаіць у бронзе і граніце.
У краінах многіх быў на свеце,
А на руках салдата- дзеці.

У самалёце ён і танку
Штодзень увечары і ранку
Ахоўвае заўжды нам межы,
Каб ворагу ты не належаў.

Ля ног тваіх заўсёды кветкі
Нясуць дарослыя і дзеткі,
Вялікія былі ў нас страты,
Мы памятаем боль, салдаты.

Свінцом вас ворагі касілі,
Вы гразь з крывёю тут мясілі,
Каб перамогу нам прыблізіць.
А подзвіг хочуць ваш прынізіць.

Прынеслі мір вы ў нашы хаты,
Паклон Вам нізкі ўсім, салдаты.
Святкуем слаўнае мы свята,
Ўзніміце келіх за салдата.

сакавік 2015 г.Мікалай Іваноўскі

Прокрутить вверх