Глядзець баюся на траву:
- А можа гэта пальцы дзетак,
Што так імкнуцца ў сіняву?
Вось-вось заплачуць вочы кветак…
- За што фашыст спаліў людзей? –
Маўчаннем кнігаўка адкажа,
І толькі хвалямі ў вадзе
На Нёман жаль вялікі ляжа.
Ссівеў ад гора цёмны лес –
Даўно бяду сваю люляе,
Бо дзе ні гляне – вочы спрэс…
Была тут вёска не малая.
У Княжаводцах бэз цвіце,
Каб не было вайны на свеце,
Каб бусел над зямлёй ляцеў,
І падраслі ў вёсках дзеці.
2016г. Ірына Данік-Навуменка