Даник-Науменко И.  Шавулічы

Весачка пахла світанкам.
Борам зяленым і бэзам.
Хлебам духмяным…
А з танка
Зрок бессардэчны разрэзаў.

Весачка пахла вайною.
Дымам пажараў і кроўю…
Гэта было не са мною…
Гэта магло быць са мною…

І праз гасцінец зацяты
Ветрык ссівелы гуляе,
Быццам чыесьці дзіцятка
Маці між намі шукае

…Пахне світанак расою.
Бэз-нібы ў кропельках солі…
Травы тут з вострай касою
Не сустракаюцца болей…

Ірына Данік-Навуменка

Прокрутить вверх