Василевская Г. Ветэранам

Ёсць яшчэ жывыя ветэраны,
Што прайшлі праз беды той вайны.
Яны часам тым былі абраны –
Дочкі Беларусі і сыны.

Ваявалі хлопцы і дзяўчаты,
Лютасным іх быў апошні бой.
Іх тады не стала, у сорак пятым…
Душы іх – над змучанай зямлёй.

Гінулі салдаты за свабоду
У той цяжкай жудаснай вайне,
І стагнаў пад гнётам край наш родны,
Дым сцяліўся ў спелай збажыне.

Смерць байцоў касіла ў час бітвы,
І лілася маладая кроў…
Не! Не здолеў нас пракляты Гітлер
Знішчыць, адабраць нашу любоў!

Не сцірае памяць болю дзён тых,
Хоць гадоў нямала ўжо прайшло,
А ў ва сне страляюць шчэ гарматы
І ніяк не адпачыць душой.

Нізкі наш паклон, вам, ветэраны!
Сэрца боль няхай пакіне вас,
Ды загояцца старыя раны,
Ваш агонь душы яшчэ не згас.

Перамога вамі нам здабыта
Дарагою цяжкаю цаной,
Шчодра каласіцца ў палях жыта,
Бусел мірна кружыць над зямлёй…

2016 г. Галіна Васілеўская 

Прокрутить вверх