Сорак першы ў памяці народнай…
Лета. Чэрвень над вадой.
Хлапчук дзяўчыну на арэлях гойдаў,
Над рэчкай цішыня плыла, спакой.
Ды раптам выбух, моцна загрымела,
У небе грукатала і вакол,
Са свістам куля міма праляцела,
Вярба схіснулася над галавой.
Вайна, вайна, вайна пачалася!
Над роднай зямлёй бацькоў
Фашысцкая зграя люта ўзнялася,
Жахлівым стаў цяжкі час той…
Кіцель салдацкі грэе ў плечы,
Катомка вісіць за спіной.
У бой супраць ворага ў цёплы вечар
Хлопец пайшоў за любоў.
Чорная хмара перад вачыма –
Да акопа ўсяго адзін крок,
Праз дым праступіўшую постаць дзяўчыны
І погляд знаёмы ўлавіў яго зрок…
Біў ворагаў лютых салдат у атаках,
З перамогай ішоў па зямлі…
Май пераможны над роднаю хатай
Сустрэў у перазвоне вясны.
Да рэчкі прыйшоўшы сцяжынкай знаёмай
Стаяў ён адзін і скупая сляза
Скацілася з твару, а над героем –
Цвіла й зелянела старая вярба.