Ковалевич А. Ветэрану

Ты, кажаш, фініш?
- Братка, рана.
Ты, кажаш, «стоп»
У шэсцьдзесят?
А ўспомні край наш зруйнаваны,
Ваенны Мінск і
Сталінград?
Пра ўсё забыўшыся на
свеце:
Пра ласку матчыну, гады,
На танкі кідаліся дзеці,
На дзоты клаліся дзяды.
Стаялі да апошняй кулі.
Зямлю ад згубы бераглі…
У той час дзеці і дзядулі
Нібыта волаты былі.
Ты, кажаш, фініш?
Братка, рана.
Ты, кажаш, “стоп” у шэсцьдзесят?
У нетрах сэрца ветэрана
Магутны цепліцца зарад.
І калі край пакліча зноўку,
Мы скінем зноў з плячэй
Гады
І скажам: братцы, за
вінтоўкі.
Сівабародыя дзяды!

Аляксей Кавалевіч

Прокрутить вверх