Ивановский Н.  У Дзень Перамогі

Іграюць аркестры ваенныя песні.
Узнесла гучыць меладычная медзь.
Прыйшла Перамога, салдат яе здзейсніў,
А сэрцы матуль прадаўжаюць шчымець.

Разбіць вельмі хутка наш мір крышталёвы,
Бо зброі страшэннай накоплена шмат.
Знайсці аб’яднанне чароўныя словы,
Каб нам быў у радасці вясновы парад.

Ціхуткай хадою ідуць ветэраны,
Кладуць яны кветкі сябрам ля магіл.
Прыпомніць з іх кожны ваенныя раны,
Іх подзвіг цяжэрны не мае вагі.

Даволі зрадзелы ваш строй, ветэраны.
Жыцця вы пазналі сапраўдную плату.
У логаве вораг сваім пакараны.
Заўжды вы гатовы руку падаць брату.

Ахоўнік Айчыны стаіць у граніце,
На межы кіруе свой погляд, у даль.
Нібы заклікае: “Увагу звярніце,
Бо там, за мяжою, зноў бразгае сталь.

Мільены нам жыццяў вайна загубіла.
Агнем спапяліла дачыста зямлю.
Нас кожнага трэцяга крые магіла.
Вы мір беражыце, вас сэрцам малю”.

красавік 2017г. Мікалай Іваноўскі

Прокрутить вверх